strelka
Аб гербе “Касцеша”
Аб гербе “Касцеша”

Мiкалай Статкевiч паходзіць са старажытнага беларускага роду Статкевічаў. Гэты род з даўнiх часоў карыстаецца гербам “Касцеша”. Гэтая невялiкая нататка раскажа вам аб iм.

"Касцеша" (польскае Kościesza) — гэта прыватнаўласніцкі герб, якім, акрамя Статкевічаў, карысталіся больш чым 200 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Барэйкі, Верашчакі, Жабы, Галашэўскія, Дарагастайскія, Дольскія, Капыткоўскія, Пілсудскія, Сланчэўскія, Хадкевічы, Шымковічы.

Як выглядае гэты герб? Паводле апiсання, на iм у чырвоным полi срэбная рагацiна наканечнiкам дагары, нiжнi канец раздвоены, над рагацiнай срэбны крыж кавалерскi. Па-iншаму яго яшчэ апiсваюць гэтак: на чырвоным полі малюнак стралы, якая накіраваная ўгору і перахрышчаная пасярэдзіне, з раздвоеным канцом. Клейнод — над верхам з шляхецкай каронай з страусавых пёраў. Існуе шмат варыянтаў герба: страла з двума перакрыжаваннямі альбо без іх, з шасціканцовымі зоркамі па баках, з рукой з мечам у клейнодзе і іншыя.

Герб “Касцеша” быў вядомы у Польшчы з пачатку XIV стагоддзя, а ў Вялiкiм княстве лiтоўскiм — з XV стагоддзя.

Назва герба “Касцеша”, паводле легенды, звязана з гісторыяй пра рыцара. Гэты храбры воін, мужнасць якога адзначыў сам кароль Баляслаў I Храбры, прымаў удзел у 1072 г. ў бітве пад Сноўскам. Ён змагаўся ў глыбіні варожага стану, не зважаючы на зламаны меч, шматлікія крывавыя раны на целе, расшчэпленую на дзве часткі стралу, што засела ў плячы. Калі закончылася бітва і войска пачало збіраць здабычу, тады і з’явіўся перад каралём Касцеша. Ён стомлена зняў змяты і парыжэлы ад варожай крыві баявы шлем і, паказваючы на сваё зраненае цела, сказаў: “Гэта і ёсць мая здабыча!”

На памяць пра такую адвагу кароль дазволіў храбраму рыцару змясціць у свой герб перакрыжаваныя стралу і меч. Вось і з’явіўся герб, на чырвоным фоне якога — выява раздвоенай стралы, накіраванай угору; у кляйнодзе – над прылбіцай з шляхецкай каронай тры страусавыя пёры. Пазней гэты знак пачалі называць стралой выратавання.

Трэба адзначыць, што герб “Касцеша” быў вельмі папулярны і ў ХIХ стагоддзi. Напрыклад, яго насіла адна з яхтаў расійскіх імператараў.

Вось такая гiсторыя.


Выкарыстаны матэрыялы: ВикипедияСацкевічы-СтаткевічыСпадчынаЗвязда

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Мікалай Статкевіч у Кантакце Мікалай Статкевіч  - аднакласнік Герб «Касцеша»



Наведвальнікаў за дзень: 20
На лініі: 1
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 14
За месяц: 545

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 09.05.2021 22:45
up