strelka
КАБ ВЫЙСЦІ З ТУПІКА

Сёння мы прапануем другую частку ліста, дасланага Мікалаем Статкевічам са шклоўскай калоніі, якая працягвае тэму стратэгіі і тактыкі дэмакратычных сіл, пачатую ў першым лісце на волю. Нават адарваны ад палітычнага жыцця ўжо цэлы год, Мікалай не страціў яснага разумення сітуацыі ў краіне і прапануе шляхі да перамен.

Мікалай СтаткевічМ. Статкевіч

Адсутнасць у кіраўніцтва беларускага рэжыму здольнасці да стратэгічнага планавання будучыні краіны, адказнасці за яе лёс, парушэнне асноўных законаў будаўніцтва дзяржавы і нацыі прывялі Беларусь у стратэгічны тупік. Хітрасць, талент папуліста і здаровы сэнс “простага чалавека”, нават калі ўсё гэта абпіраецца на паранаідальную прагу ўлады і адсутнасць маральных абмежаванняў – недастатковыя якасці, каб пабудаваць сучасную дзяржаву са сваім сталым месцам ў сусветным падзеле працы.

Паразітаваць на комплексах і стэрэатыпах суседніх краін – гэта не можа быць доўгатэрміновай стратэгіяй для дзяржавы.Махлярства бывае паспяховым, пакуль ёсць людзі, якія вераць у сумленнасць махляра. Зараз, калі такіх сярод кіраўнікоў Расіі і Еўропы не засталося, калі крызіс мадэлі паразітарнай эканомікі відавочны, мы назіраем замест спроб пошука новай стратэгіі - істэрыку ўлады. Такое ўражанне, што рэжыму ўжо патрэбен кансіліум псіхіятраў, а не паліталагічны аналіз дзеянняў.

З фазы псеўдаразвіцця рэжым перайшоў у фазу накаплення пазык і продажу найбольш ліквідных актываў дзеля свайго захавання на нейкі дадатковы час.

Відавочна, што рэжым не здолее вывесці краіну са створанага ім тупіка. Неабходна змена палітычнай сістэмы, пераход краіны да палітычнай і эканамічнай свабоды. Гэта можа адбыцца праз ціск на збанкрутаваўшыя ўлады і прымушэнне іх да саступак. Пры адсутнасці такіх саступак дэмантаж рэжыму можа быць раптоўным, пры пераходзе сацыяльнай і палітычнай напружанасці пэўнай мяжы.

Дэмакратычныя партыі, некалі створаныя і падрыхтаваныя для ўдзелу ў сумленных выбарах, не ў стане аднаасобна вырашыць задачу дэмантажа рэжыму. Але яны могуць стаць арганізатарам шырокага руху ўсіх слаёў грамадства, час якога наспеў. Бо толькі такі Рух здольны пераламіць сітуацыю ў бок дэмакратыі.

Наконт фармату Руху... На Плошчы 19 снежня мінулага года было ўхвалена рашэнне аб стварэнні Народнага руху “За вольныя выбары” і нават абрана яго кіраўніцтва. Гэтае галасаванне дзясяткаў тысячаў прыхільнікаў дэмакратыі валодае на дадзены момант найвышэйшай ступенню легітымнасці. Праўда, некаторыя сябры Рады Руху асудзілі мітынг, які абраў іх, і згубілі маральнае права на месца ў Радзе.

Структура Руху не павінна быць цэнтралізаванай. Яго арганізацыі могуць дзейнічаць як аўтаномна, так і скаардынавана разам з іншымі арганізацыямі. Арганізацыі вылучаюць свае ініцыятывы і каардынуюць дзеянні праз Сеціва. Рада выказвае сваё стаўленне да ініцыятыў арганізацый, вылучае свае ініцыятывы праз Сеціва і дэмакратычныя СМІ.

Адна з асноўных задач руху – агітацыя, стварэнне ў грамадстве атмасферы пратэсту, пераадоленне страху. Формы агітацыі:

а) насценная агітацыя ў форме графіці, карыкатур і іранічных плакатаў. Карыкатуры і тэксты могуць быць распаўсюджаны праз Сеціва, надрукаваны на хатніх прынтэрах у невялікай колькасці і размешчаны на прыпынках транспарту, у пад’ездах, ліфтах, на будынках;

б) вусная агітацыя ў грамадскіх месцах і транспарце;

в) агітацыя ў Сеціве. Яе аб’ектамі могуць быць таксама і прадстаўнікі вертыкалі, выбарчых камісій, сілавых структур і члены іх сем’яў. Яна можа насіць станоўчы альбо адмоўны характар.

Другая асноўная задача – публічныя акцыі. Яны могуць быць лакальнымі, агульнанацыянальнымі і аўтаномнымі. Мэта акцый – публічна прадэманстраваць пратэст, прымусіць рэжым выявіць перад усім светам свой брутальны характар. Напрыклад, маўклівыя акцыі ў чэрвені-ліпені гэтага года не толькі сталі вядомымі ва ўсіх слаях грамадства, але і прадэманстравалі неадэкватнасць беларускіх уладаў. Фармат акцый павінен быць розным і пастаянна мяняцца. Напрыклад, 19 снежня гэтага года, у дзень святога Мікалая, можна было б сабрацца ў 18:00 са свечкамі каля храмаў у буйных гарадах, а ў 22:00 (час пачатку разгону акцыі 19.12.2010 года) заклікаць людзей запаліць свечкі ў вокнах сваіх кватэр…

Рада Руху, валодаючы легітымнасцю, можа выступаць ад імя дэмакратычных сілаў Беларусі ў стасунках з рэжымам і замежнымі арганізацыямі і ўрадамі. Рада павінна давесці да замежных партнёраў Беларусі, што крэдыты беларускай уладзе без эканамічных і палітычных рэформ – гэта рабаўніцтва будучых пакаленняў беларусаў дзеля працягу агоніі рэжыму. Пры пераходзе краіны да дэмакратыі можа паўстаць пытанне аб мэтазгоднасці вяртання гэтых крэдытаў, а таксама рэнацыяналізацыі беларускіх актываў, прададзеных рэжымам.

Дэмакратычныя партыі павінны не толькі выступаць каркасам Руху, але і выконваць свае класічныя функцыі. Маецца на ўвазе ўдзел у бліжэйшых парламенцкіх выбарах, які лічу абавязковым.

Пры адсутнасці прагрэсу ў дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства задачамі ўдзелу дэмакратычных сіл у парламенцкай кампаніі павінны быць: карыстанне легальнымі магчымасцямі для агульнанацыянальнай агітацыйнай кампаніі, правядзенне скаардынаваных акцый пратэсту па ўсёй краіне ў фармаце сустрэч з выбаршчыкамі, збор доказаў фальсіфікацыі выбараў. Няўдзел апазіцыі ў выбарах не з’яўляецца нагодай для іх міжнароднага непрызнання, гэтак жа, як удзел не з’яўляецца нагодай для іх прызнання.

Спадзяюся, што мае прапановы дапамогуць дэмакратычным сілам у выпрацоўцы стратэгіі перамогі.

Заклікаю кіраўніцтва дэмакратычных партый і арганізацый да адказнасці за лёс краіны!

ПК-17, г. Шклоў

На русском языке

Каментары
#1 | как бы Сергей 06.12.2011 19:11
Спасибо за письмо.
Я внимательно прочитал коментарии на многих сайтах и для себя сделал вывод, что самые дискутируемые темы это: грядущие парламентские выборы,
необходимость радикальных мер по отношению к режиму,
агитация (разьяснительно- просветительская работа)населения.
Учитывая подготовленность и интеллегентность посетителей сайта, предлагаю высказаться по обозначенным темам.
Я бы от себя добавил тему и об объединении оппозиции, но боюсь она и так уже всеми "замусолена"
#2 | Рубцов Юрий Михайлович 06.12.2011 19:24
У меня нет никаких сомнений, что при наличии жёсткой власти лукашенко легко может арестовать и засудить партийных функционеров. Но это почему-то не происходит. Вывод однозначен. Лукашенко нужна оппозиция для привлечения людей к участию в так называемых выборах. В выборах для лукашенко главное заключается в том, чтобы люди добровольно пришли на избирательные участки. Без оппозиции этого сделать невозможно. При наличии трудовых контрактов выбора у народа не было, нет и не будет. Связь между выборами и трудовыми контрактами должны осознать все люди нашей страны. Все люди нашей страны должны знать, что контракты не только противоречат 158 Конвенции МОТ, но и не соответствуют части 1 ст 8 действующей Конституции. Именно поэтому ни одно движение, ни одна партия, ни одно объединение просто обязано непринимать участие в выборах, и эту точку зрения они все должны неустанно распространять среди народа всеми доступными способами.
#3 | кто 06.12.2011 19:31
Думаю, насчет выборов Статкевич прав. Ведь все равно людей заставят под угрозой увольнения идти на избирательные участки, и поэтому при любом неучастии в них оппозиции, выборы все равно состоятся. По крайней мере, участвуя в выборах, появится дополнительная возможность донести народу правдивую информацию. Конечно, выборы по старому Избирательному кодексу будут в одни ворота. Но потерять возможность открыть глаза людям нельзя.
#4 | оптимист 09.12.2011 22:59
Уверен, что обозначенные в письме темы очень важны. Прочитал коментарии на бел.партизане и был удивлен, что у нас уже смогли освоить интернет и лица с низким уровнем интелекта. Приятно порадовала и Хартия под материалом: "Путин поручил вдвое повысить зарплаты на «Белтрансгазе» аж 410коментариев. Действительное эта тема задевает каждого патриота. Мне как врачу привыкшему, что в медицине и в политике разбирается каждый, трудно все же найти простой и однозначный ответ-идти на "выборы" или нет. Предлагаю администратору сайта (или редактору) узнать мнение о письме у наших оппозиционных политиков. До так "называемых выборов" осталось девять месяцев, к чему нам избирателям готовиться?
Николаю Статкевичу желаю здоровья и скорейшего освобождения.
#5 | Андрэй Пуканаў 12.12.2011 22:06
Мікалай Статкевіч зьяўляецца лідарам РЭАЛЬНАЙ апазіцыі. Як казаў адзін мой знаёмы, калі чалавек ідзе ў лес, (гэта ня мой выбар, але гэта выбар, казаў), ён нешта робіць, і калі ідзе на выбары, таксама нешьа робіць. А калі не ідзе ні туды, ні туды, то нічога ня робіць.
#6 | Валерий 13.12.2011 15:12
Считаю важнейшей задачей оппозиции - пропаганду социал-демократических идей. Необходимо убедить народ, что он достоин лучшей жизни. Участие в выборах необходимо, но возможно только при внесении изменений в избирательное законодательство. Поддерживаю инициативу Д.И. Усса по внесению изменений.
#7 | Михаил Вашкевич-Беларус. 05.01.2020 19:50
Поздравление. Новый Год-2020. Михаил Вашкевич-Беларус. Честито Рождество Христово и Новата 2020 година! Нека светът ви бъде прекрасен, светъл и топъл! Нека животът ви бъде чудесен, весел и щастлив! Merry Christmas and have a blessed and prosperous New Year! Уважаемые читатели и партнеры Беларуси и Болгарии. Поздравляем вас с Новым годом! Желаем здоровья, счастья, тепла и любви! Пусть новый год будет для вас успешным, интересным, творческим, богатым на хорошие новости. Спасибо за то, что вы с нами! Благодарим, мы еще живы, здоровы, и свободны. Жизнь продолжаеться. Слава свободной суверенной независимой Беларуси и хуманизму моего народа, жыве Беларусь, жывы беларус.
Все знают, что диктатор Лукашенко убивал своих оппонентов, сотни людей бросал в тюрьмы по политическим мотивам, тысячи человек за последние четверть века подверглись административным арестам и штрафам, были уволены с работы или отчислены из университета.
Мы видим, что самоизбираемый “президент“ Лукашенко — это враг Беларуси, внутренний оккупант. Беларуские офицери патриоты, десантники и спецназ обязаны защищать белорусов от маньяка из Дроздов. Если в стране нет правоохранительных органов (они де-факто стали репрессивным гестаповским аппаратом), то офицеры из элитных подразделений обязаны вспомнить присягу и арестовать преступника. «Баста!»: Лукашенко — это враг Беларуси.
Нужно помочь белорускому народу освободить страну от садиста поклонника гитлера тирана Лукашенка и его семейной банды. ВДВ и спецназ считаются элитой белорусской армии. Их командиры говорят, что их святой долг защищать граждан страны. Эти части находятся в Бресте, Витебске, и Марьиной Горке, сообщает Telegram-канал «Баста!».Политический клоун и убийца Лукашенко заставляет генералов отдавать честь своему малолетнему сыну. Предатель Лукашенко торгует белорусским суверенитетом и грубо нарушает Конституцию. Вор Лукашенко украл у миллионов белорусов право выбора и сделал преступниками тысячи директоров школ, сотни и тысячи сотрудников милиции, судей и прокуроров. 2 августа 2020 года белорусские десантники смогут отпраздновать свой день уже в свободной стране. Но для этого нужно помочь белорусскому народу освободить страну от убийцы “президента“ Лукашенка. Дело политических убийств было уже раскрыто и описано в рапорте генерала Лопатика. Убийца Павличенко уже давал показания, но его быстро выпустил Лукашенко, чтобы прикрыть своего дружка Шеймана и себя лично. Выпуская преступника из-под стражи и допросов в самой развязке процесса следствия, он этим прямо показал на себя - что является заказчиком политических убийств. Иначе он был дал дойти следствию до конца. Вечная память убитым Гончару, Красовскому, Захаренко. Не забываем ещё Майсеню, Карпенко, Завадского, Черкасову, Бебенина. Ещё сгноили в тюрьме Маринича. Подпортили здоровье в тюрьме Козулину, Санникову, Статкевичу. Вечная память убитым режима диктатора. Слава свободной независимой Беларуси и хуманизму моего народа, жыве Беларусь, жывы беларус.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Мікалай Статкевіч у Кантакце Мікалай Статкевіч  - аднакласнік Герб «Касцеша»



Наведвальнікаў за дзень: 17
На лініі: 2
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 14
За месяц: 542

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 09.05.2021 22:41
up