strelka
ВЕРНЕМ НАШАЙ КРАІНЕ ГОДНАСЦЬ

Дэкларацыя мэтаў Мікалая СТАТКЕВІЧА, прапанаванага Кангрэсам еўрапейскага выбару кандыдатам ў прэзідэнты Беларусі

Кожны чалавек мае права на годнае жыццё — годны ўзровень даходаў і якасці жыцця, магчымасць рэалізацыі сваіх здольнасцяў, паважлівае стаўленне з боку прадстаўнікоў дзяржавы і працадаўцы. Права людзей на годнае жыццё ў нашай краіне груба і сістэматычна парушаецца ўладай.

Каб захаваць свой асабісты кантроль над эканомікай, кіраўнікі дзяржавы адмаўляюцца ад рэальных эканамічных рэформ , якія б зрабілі нашы прадпрыемствы канкурэнтаздольнымі. Замест гэтага яны толькі падтрымліваюць існаванне неэфектыўных вытворчасцяў за кошт замежных крэдытаў і датацыяў. Таму рэальныя, а не “тэлевізійныя” заробкі на большасці прадпрыемстваў, асабліва ў рэгіёнах, знаходзяцца на ўзроўні выжывання і не перавышаюць дапамогі па беспрацоўю ў нашых суседзяў. І без того самыя малыя сярод суседніх краінаў пенсіі не індэксуюцца згодна з законам следам за ростам цэнаў, а павялічваюцца ў значна меншай ступені толькі па жаданню аднаго чалавека, звычайна перад выбарамі. Цэны на прадукты і тавары шырокага спажывання ў нашай краіне — самыя высокія ў рэгіёне. Новае жыллё недаступна для большасці беларускіх сем’яў.

Большасць студэнтаў у краіне “бесплатнай” адукацыі вучыцца за значную плату. Астатнія падлягаюць прымусоваму размеркаванню, якога німа больш ні ў якай еўрапейскай краіне. Бесплатная медыцына пагаршае якасць паслуг і робіцца ўсё больш платнай. Інваліды адрымоўваюць мізэрную дапамогу ад дзяржавы. Насельніцтва спойваецца ўладай. Беларусы паступова выміраюць. Кіраўніцтва дзяржавы грэбуе мовай сваёй краіны, пераследуе культуру і ігнаруе гісторыю нашага народа.

Творчая энергія і ініцыятыва актыўнай часткі грамацтва, якія б маглі спыніць дэградацыю эканомікі, падаўляюцца ўладай. Малы і сярэдні бізнэс, якія ў развітых краінах ствараюць большую частку нацыянальнага багацця, працоўных месцаў і сплочваюць большасць падаткаў, у нашай краіне знаходзяцца пад прэсам і не могуць развівацца. Значная частка дзярждатацыяў у рэгіёнах раскрадаецца чыноўнікамі. Эканамічнае, асабліва падаткавае заканадаўства – адно з горшых у свеце. Нармальна працаваць і не парушаць яго амаль немагчыма. Таму ў месцах зняволення знаходзяцца тысячы дырэктароў прадпрыемстваў.

Узяўшы пад поўны кантроль тэлебачанне, улада скарыстоўвае яго для масіраванай “прамыўкі мазгоў” грамацтва, якое ведае пра прыдуманыя афіцыйнымі прапагандыстамі “праблемы” ў суседніх краінах болей, чым пра рэальныя — у сваёй. Прымусіць кіраўнікоў дзяржавы паважаць свой народ і служыць яму маглі б сумленныя выбары. Але Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе выбары ўжо даўно ператвораны ў фарс. Улада настолькі баіцца выбару свайго народа, што негледзячы на санкцыі дэмакратычных краін, робіць усё, каб не дапусціць да яго.

Кожны чалавек безабаронны перад “начальнікамі” усіх узроўняў. Кабальныя кантракты, паслухмяныя ўладзе суды, прыватызаваныя адным чалавекам шматлікія сілавыя структуры забяспечваюць панаванне над грамацтвам. Немагчыма прымусіць працаваць на народ уладу, якую гэты народ не можа пераабраць. Такая ўлада заўсёды будзе працаваць толькі на сябе. Такая ўлада не прывядзе нашу краіну да годнага жыцця. Яна абражае годнасць кожнага, каму ўласціва гэтае пачуццё. Каб вярнуць годнасць нашай краіне, яе народу і кожнаму з нас, мы павінны вярнуць сабе права выбару тых, хто кіруе намі. Без гэтага права мы робімся нацыяў без годнасці, краінай без будучыні, ператвараемся ў статак рабоў.

Вернем сабе годнасць!

Каментары
Няма каментароў.
Дадаць каментар
Імя:

Паверкавы код:


Увядзіце паверкавы код:

Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Мікалай Статкевіч у Кантакце Мікалай Статкевіч  - аднакласнік Герб «Касцеша»



Наведвальнікаў за дзень: 170
На лініі: 1
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 14
За месяц: 695

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 10.05.2021 00:38
up