strelka
РАДЗІМА. ГОНАР. НАРОД

Перадвыбарчая праграма кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь М. В. Статкевіча

Дарагія суайчыннікі!

Звяртаюся да Вас, як кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і Ваш зямляк, афіцэр.

Звяртаюся да Вас, як прадстаўнік сацыял-дэмакратычнага руху, як грамадзянін, які жыве ў гэтай краіне і бачыць разам з Вамі яе праблемы і дасягненні.

Ёсць гэтыя дасягненні? Гледзячы з чым іх параўноўваць.

А вось праблемы нашай дзяржавы, нашыя з вамі праблемы занадта відавочныя, каб іх не заўважаць.

Буду з вамі сумленным.

Не сакрэт, што ўлада збіраецца фальсіфікаваць гэтыя выбары, як і ўсе мінулыя.

Цяперашні кіраўнік дзяржавы вельмі баіцца згубіць уладу, якую ён сабе прысвоіў. Мерапрыемства пад назваю “прэзідэнцкія выбары” скончыцца, хутчэй за усё, як звычайна. Дыктары абвесцяць Вам узятыя са столі лічбы, якія сведчаць аб “безумоўнай падтрымцы прэзідэнта беларускім народам”. Альтэрнатыўным кандыдатам адведзена роля статыстаў у гэтым спектаклі.

Узнікае пытанне, чаму я ўдзельнічаю ў гэтых выбарах?

Адказваю.

Прэзідэнтская кампанія — гэта адна з рэдкіх магчымасцяў звярнуцца да выбаршчыкаў праз дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі.

Людзі павінны ведаць, што існуе альтэрнатыва таму, што яны бачаць штодня на экранах тэлевізараў. Акрамя таго, каб сумленныя і празрыстыя выбары ўрэшце рэшт адбыліся, за гэта трэба змагацца.

Аднаму мне гэтага немагчыма дамагчыся. Мне патрэбна Ваша падтрымка, дарагія суайчыннікі. Што мы разам можам зрабіць, каб перашкодзіць сфальсіфікаваць выбары?

  • Адмовіцца ад удзелу ў папярэднім галасаванні. Выбарчыя скрыні на гэтым этапе назіральнікі могуць кантраляваць толькі некалькі гадзін у суткі.
  • Абавязкова прагаласуйце, але толькі 19 снежня, у дзень выбараў. Інакш Ваш голас выкарыстаюць за Вас.
  • Вы можаце сабраць 10 подпісаў сярод суседзяў і стаць назіральнікам на сваім выбарчым участку.
  • Дамагацца, каб камісія лічыла бюлетэні публічна, працэс падліку быў адкрыты для назіральнікаў.
  • Прымаць удзел у масавых мерапрыемствах альтэрнатыўных кандыдатаў, каб аказаць уплыў на ўладу і прымусіць яе дэмакратызаваць выбарчы працэс.

Тое, што з майго пункту гледжання, абавязаны зрабіць дэмакратычна абраны прэзідэнт Беларусі.

Адукаваная нацыя павінна глядзець у будучыню

Вялікі англійскі мысліцель Джон Локк неяк сказаў — будучыня ёсць у таго народа, якому ўрад дае магчымасць падняць вочы і паглядзець наперад. А ў нашых дзяцей ёсць такая перспектыва?

Я выгадаваў і выхаваў двух дачок. Мне, як бацьку, блізкія і зразумелыя праблемы сучаснай моладзі і іх бацькоў.

Рэформа сярэдняй адукацыі, якую нядаўна пачыналі цяперашнія кіраўнікі, прывяла да таго, што беларуская сярэдняя адукацыя ўпала на некалькі ступеняў уніз.

Яна скіравана на тое, каб думаючых, актыўных дзяцей пазбавіць магчымасці паступіць у ВНУ. У найгоршых традыцыях Савецкага Саюза для паступлення на прэстыжныя факультэты патрэбны рэкамендацыі мясцовых выканкамаў.

У выніку гэтай, з дазволу сказаць, “рэформы”, рэзка ўзрасла колькасць самазабойстваў сярод вучняў.

Хто за гэта адкажа?

Чаму міністр адукацыі Радзькоў да гэтай пары займае сваю пасаду?

Чаму ніхто не прыцягуты да адказнасці за гэтыя непісьменныя эксперыменты на нашай моладзі?

Склалася парадаксальная сітуацыя: Канстытуцыя краіны гарантуе права на бесплатную адукацыю. Але ў рэальнасці існуе заганная практыка, калі шасцёра студэнтаў з дзесяці плацяць за вучобу.

Далёка не ўсім здольным маладым людзям, асабліва з вёсак і малых гарадоў, гэта па кішэні. Адукацыя павінна быць для разумных, а не толькі для багатых.

Тых, каму пашчасціла паступіць у ВНУ на бюджэтнай аснове, чакае прымусовае размеркаванне. Не сакрэт, што маладых педагогаў і медыкаў часта размяркоўваюць ў раёны, забруджаныя аварыяй на ЧАЭС. А гэта — генафонд нацыі.

Нам, еўрапейскай дзяржаве, неабходна прывесці сярэднюю і вышэйшую адукацыю ў адпаведнасць са стандартамі Еўразвяза.

Дзяржава павінна стымуляваць імкненне маладых людзей атрымаць якасную адукацыю, у тым ліку і за мяжой.

Прымусовае размеркаванне выпускнікоў ВНУ павінна быць ліквідавана, як форма ўзаконенага прыгоннага права.

Эканоміка розуму

Нам дасталася ў спадчыну з савецкіх часоў дастаткова сучасная эканоміка, дзесяткі, калі не сотні тысяч высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Не шмат у каго з нашых суседзяў на пачатку 90-х былі такія добрыя стартавыя ўмовы.

На жаль, цяперашняя ўлада нічога не зрабіла, каб выкарыстаць гэты патэнцыял. За дваццаць год большасць вытворчых магутнасцяў знасілася, мала надзяляецца ўвагі падрыхтоўцы маладой змены. Атрыманыя крэдыты і датацыі ад Расіі праядаліся і скарыстоўваліся для прыкормкі прыдворнага бізнэса.

Элементарны здаровы сэнс падказвае, што эканоміцы, прамысловасці патрэбна мадэрнізацыя. Краіне неабходны інвестыцыі, новыя тэхналогіі.

Але ў каго з’явіцца жаданне ўкладваць грошы ў эканоміку дзяржавы, якая заўтра можа забраць ва ўласніка ўсю яго маёмасць, як ужо не раз бывала?

Безпраўная залежнасць ад працадаўцы — чарговая праблема працаўнікоў бюджэтнай сферы.З дапамогай кантрактнай сістэмы людзей прымушаюць падпарадкоўвацца і паслухмяна цярпець парушэнне іх права на нармальную працу і годнае жыццё.

Неабходна рэфармаваць заканадаўства так, каб людзі маглі спакойна працаваць і сумленна плаціць падаткі.

Кантрактная сістэма павінна быць ліквідавана.

Замежным інвестарам, якія гатовы развіваць у нашай краіне высокатэхналагічныя вытворчасці, павінны быць прадстаўлены падаткавыя ільготы і дзяржаўныя гарантыі захоўвання іх правоў на ўласнасць.

Тварам да людзей

Па вынікам сацапытанняў толькі 22 працэнты нашых грамадзян ацэньвае сваё матэрыяльнае становішча, як задавальняльнае.

Напэўна, Вы кожны дзень назіраеце высокапастаўленых чыноўнікаў. Дакладней, іх абыякавасць, хамства, дарагія машыны і ўласныя дамы за высокім плотам.

Складваецца ўражанне, што гэта каста жыве ў нейкай іншай краіне, якая існуе толькі на экране тэлевізара.

У той час мільёны простых, працавітых і цярплівых беларусаў ледзве зводзяць канцы з канцамі, атрымліваюць мізэрныя заробкі і пенсіі. Мільёны забытых уладай людзей. Уладай, якую яны не выбіралі.

Афіцыйная прапаганда сцвярджае, што беспрацоўных ў нас практычна няма. На самай справе, беспрацоўным проста няма сэнсу рэгістравацца ў цэнтрах занятасці, таму што дапамога па беспрацоўю складае максімум 70 000 рублёў.

Мне, як грамадзяніну Беларусі, сорамна за гэтую ўладу.

Выбраныя падчас сумленных выбараў органы ўлады павінны забяспечыць годны ўзровень жыцця кожнаму грамадзяніну нашай краіны. Павінны быць вернуты ільготы сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва, пенсіі і дапамога па беспрацоўю — жорстка прывязаны да ўзроўню сярэдняга заробку.

Улада, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, павінна быць падкантрольнай народу. Гэтага можна дамагчыся шляхам сумленных і празрыстых выбараў. Для гэтага неабходна змяніць выбарчае заканадаўства так, каб галасы выбаршчыкаў, Вашы галасы, сапраўды лічылі..

Хацелася б нагадаць дзейснай уладзе словы Франкліна Дэлано Рузвельта: “Калі вы хочаце ацалець — праводзьце рэформы”.

Мікалай Статкевіч - youtube.com Мікалай Статкевіч на Фэйсбуку Мікалай Статкевіч у Кантакце Мікалай Статкевіч  - аднакласнік Герб «Касцеша»



Наведвальнікаў за дзень: 116
На лініі: 1
Рэкорд за дзень: 21675
Учора: 14
За месяц: 641

За апошнія 24 гадзіны:
























..:: L-AMANT by HaYaLeT mail strelka_01 Valid XHTML 1.0 TransitionalValid XHTML 1.0 Transitional 10.05.2021 00:01
up